Усе навіны

НАК краін Балтыі: «Заклікаем МАК прадставіць апісанне працэдуры для вызначэння, ці адпавядаюць беларусы і расіяне крытэрам нейтральнасці»

20 снежня, 17:41
7

НАК краін Балтыі (Латвіі, Літвы і Эстоніі) звярнуліся да прэзідэнта МАК Томаса Баха ў сувязі з допускам беларусаў і расіян да Алімпіяды-2024 у нейтральным статусе.

«Мы перакананыя, што гэтае рашэнне непрымальна, пакуль ва Ўкраіне працягваецца вайна, а мірныя жыхары пакутуюць ад вайсковых злачынстваў, учыненых Расіяй і падтрыманых Беларуссю.

Мы смуткуем па больш за 350 украінскім спартсменам, якія загінулі падчас уварвання. Мы таксама спрабуем падтрымаць тых, хто застаўся без інфраструктуры, неабходнай для падрыхтоўкі да Алімпіяды ў Парыжы.

Мы разумеем, што не ўсе НАК настроены аднолькава і маюць погляды, адрозныя ад нашых, менавіта таму было прынята такое рашэнне. Аднак у гэтым выпадку мы лічым неабходным падкрэсліць важнасць кампетэнтнай, празрыстай, падсправаздачнай, справядлівай і дакладна зразумелай працэдуры імплементацыі гэтага рашэння. Для таго каб захаваць давер да тых, хто прыняў рашэнне, і да арганізацый або асоб, якія павінны будуць яго выконваць.

Таму мы заклікаем як мага хутчэй даць НАК і шырокай грамадскасці тэхнічнае апісанне ці дэталёвае апісанне працэдуры, якая будзе выкарыстоўвацца для вызначэння таго, ці адпавядаюць спартсмены крытэрам нейтральнасці.

Дастаткова аднаго інцыдэнту, каб ператварыць Алімпійскія гульні ў платформу для вайны. Давайце зробім так, каб гэтага не адбылося», – гаворыцца ў заяве.