Усе навіны

Антон Шрамчанка: «Калі Гвардыёла прыйдзе ў «Баранавічы», то ў спорце спатрэбіцца першы беларускі псіхолаг»

21 снежня, 23:08
1

Антон Шрамчанка параўнаў узровень беларускіх трэнераў і трэнераў еўрапейскіх топ-клубаў.

– Як ты лічыш, за кошт чаго трэнеры ў топавых клубах дамагаюцца выніку? Вось чаму ў іх атрымліваецца лепей, чым у беларускіх? Калі Гвардыёла заўтра прыйдзе ў ФК «Баранавічы», клуб заззяе?

– Думаю, не. Думаю, што яму спатрэбіцца псіхолаг. Будзе першы беларускі псіхолаг, які спатрэбіцца ў спорце.

Я думаю, што ў нас таксама дастаткова кваліфікаваныя трэнеры і футбалісты. Ведаеце, мы нічым не горшыя за іншых, але мы гуляем тут. І ў нас няма такой славы, няма такіх фінансаў, а яны іграюць там. Я не думаю, што ў нас трэнеры, якія працуюць ужо з камандамі вышэйшай лігі, прам саступаюць у разы трэнерам, якія працуюць у Еўропе.

– А калі, напрыклад, умоўны трэнер цяперашняга «Шахцёра» заўтра паедзе ў «Тотэнхэм», «Тотэнхэм» не вылеціць у Чэмпіёншып?

– Ён жа прыйдзе ў «Тотэнхэм», у яго будзе персанал 15 чалавек. Там яму трэба будзе проста матываваць каманду, нейкія знаходзіць словы. Я думаю, што праблема ў нас не ў трэнерах, якія ўжо працуюць з прафесійнай камандай, а ў трэнерах, якія больш з дзіцяча-юнацкага футбола, – сказаў Шрамчанка.