Усе навіны

Кіраўніцтва «Мілана» разглядае кандыдатуру Контэ на выпадак адстаўкі Піолі

24 снежня, 20:15

«Мілан» разглядае патэнцыйныя кандыдатуры на пасаду галоўнага трэнера клуба.

Паводле інфармацыі La Gazzetta dello Sport, у клубе незадаволены вялікай колькасцю траўм і вынікамі, якія дэманструе каманда Стэфана Піолі.

Кіраўніцтва «расанеры» размаўляла на гэты конт з лідарамі клуба, і большасць з іх выказалі падтрымку цяперашняму коўчу.

Таму кіраўнікі вырашылі даць Стэфана яшчэ крыху часу. У выпадку, калі сітуацыя пагоршыцца, разглядаецца 2 кандыдатуры на замену Піолі. Прыярытэтным варыянтам з'яўляецца Антоніа Контэ, які пакінуў «Тотэнхэм» у сакавіку. Але перашкодай для ягонага прыходу можа стаць высокі заробак.

Іншы варыянт – былы гулец «Мілана» Іньяцыа Абатэ, які цяпер трэніруе каманду U-19 «расанеры», і якога лічаць прамежкавым выбарам да канца сезона.

«Мілан» займае 3-е месца ў Серыі А. Наступны матч – 30 снежня дома супраць «Сасуола», каляндар тут.