Усе навіны

Экс-футбалістка Катлярова загінула разам з маці ў выніку абстрэлу Кіева расійскімі войскамі

2 студзеня, 17:53

У выніку абстрэлу Кіева расійскімі войскамі 29 снежня загінула былая футбалістка Вікторыя Катлярова (Чарнавол), паведамляе старонка Жаночы футбол Украіны УАФ у фэйсбуку.

Разам з ёй загінула і яе маці. Катляровай было 27 гадоў.

Вікторыя выступала за «Спартак» (Чарнігаў), «Атэкс» (Кіеў) і «Ятрань» (Умань).

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.