Усе навіны

Кірыл Альшэўскі: «Разумею, што ніводная з задач на сезон не была мной выкананая»

3 студзеня, 19:02

Экс-галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі пракаментаваў свой сыход з клуба.

– З клуба сышоў спакойна. Андрэю Анатольевічу Капскаму пажадаў поспеху. Я разумею, што ні адна з задач на сезон не была мной выкананая. Таму вынік лагічны. Акрамя таго, нам крыху Ўдалося Зарабіць для клуба за кошт продажаў гульцоў і праходу першага раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Планы? Пакуль адпачываю з сям'ёй, – сказаў Альшэўскі.