Усе навіны

«Брэнтфорд» усталяваў цэннік у 100 млн фунтаў на Тоўні на студзень – «Чэлсі» можа пазмагацца з «Арсеналам»

5 студзеня, 13:00

«Брэнтфорд» усталяваў цэннік у 100 мільёнаў фунтаў на свайго нападаючага Айвена Тоўні, калі хтосьці захоча набыць 27-гадовага англічаніна ў зімовае трансфернае акно. Пра гэта паведамляе Independent.

Па дадзеных крыніцы, «Чэлсі» цяпер разглядае варыянт з продажам гульцоў, каб мець магчымасць пазмагацца з «Арсеналам» за падпісанне форварда. Абодва клубы пры гэтым не жадаюць так шмат плаціць за Тоўні, аднак на суму ўплывае дэфіцыт падобных даступных гульцоў.

Барацьба лонданскіх каманд можа ператварыцца ў «хто хутчэй заробіць грошы для трансферу Айвена».

«Чэлсі» можа прадаць Іана Матсэна, Трэва Чалоба і Конара Галахера і атрымаць каля 160 млн фунтаў. Пазіцыя «Арсенала» будзе залежаць ад магчымага пераходу Эдзі Нкеціі ў «Крыстал Пэлас».

Дзеючы кантракт Тоўні з «Брэнтфардам» разлічаны да лета 2025 года. Клуб набыў гульца летам 2020 года ў «Пітэрбара» за 5,6 мільёна еўра. Яго трансферная гісторыя – тут.

Айвен у верасні вярнуўся да трэніровак з «Брэнтфардам», яго дыскваліфікацыя заканчваецца ў студзені 2024-га – англічанін атрымаў 8-месячнае адхіленне за парушэнне правіл ставак.

Мы збіраем усе трансферныя навіны і пацверджаныя трансферы ў топ-чэмпіянатах у адпаведнай укладцы турніру – усе трансферы АПЛ глядзіце тут.