Усе навіны

Вернеру засталося прайсці толькі медагляд перад трансферам у «Тотэнхэм»

9 студзеня, 13:40

Нападаючы «Лейпцыга» Ціма Вернер вельмі блізкі да пераходу ў «Тотэнхэм».

Паводле інфармацыі інсайдара Фабрыцыа Рамана, 27-гадоваму немцу засталося толькі прайсці медагляд перад трансферам у лонданскі клуб. Усе дакументы паміж «Лейпцыгам» і «Тотэнхэмам» ужо падпісаныя.

«Шпоры» атрымаюць неабавязковае права выкупу Вернера за 17 мільёнаў еўра. Арэнднае пагадненне будзе разлічана да канца бягучага сезона.

У сёлетняй кампаніі Вернер забіў 2 мячы і аддаў 1 асіст у 14 матчах. Статыстыка тут.

Мы збіраем усе трансферныя навіны і пацверджаныя трансферы ў топ-чэмпіянатах у адпаведнай укладцы турніру – усе трансферы АПЛ глядзіце тут.