Усе навіны

Мінскае «Дынама» цікавіцца Чарняком («БФ»)

10 студзеня, 13:30
4

«Беларускі футбол» паведамляе, што футбаліст моладзевай зборнай Беларусі Ілля Чарняк зацікавіў мінскае «Дынама».

У сярэдзіне лістапада 2023 года Чарняк пакінуў казахстанскі «Каспій». Там ён правёў 8 матчаў, вызначыўся голам і двума асістамі. Пазней, 23 лістапада з'яўлялася інфармацыя, што нападаючы знаходзіцца на праглядзе ў венгерскім «Д'яшд'ёры».