Усе навіны
Photo

«Хал» арандаваў у «Ліверпуля» Карвалью, які першую частку сезона правёў у «Лейпцыгу»

10 студзеня, 15:41

«Хал» абвясціў аб пераходзе вінгера Фабіу Карвалью з «Ліверпуля».

Трансфер прайшоў на правах арэнды. Дагавор разлічаны да канца бягучага сезона і не мае права выкупу.

Першую частку сезона Карвалью правёў у арэндзе ў «Лейпцыгу», але Ліверпуль датэрмінова вярнуў партугальца, бо ў нямецкім клубе ён атрымліваў мала гульнявога часу – 360 хвілін у 15 матчах.

Поўная статыстыка 21-гадовага вінгера – тут.

«Хал» пасля 26 згуляных матчаў ідзе на 7-м месцы ў турнірнай табліцы Чэмпіёншыпа.