Усе навіны

Арцём Чалядзінскі: «Канкураваць з лідаруючымі клубамі чэмпіянату па фінансах «Мінск» не можа»

10 студзеня, 19:19

Новы галоўны трэнер «Мінска» Арцём Чалядзінскі распавёў пра трансферную палітыку клуба.

– Аляксей Сытаў казаў, што гуляць вы будзеце не толькі сваімі гульцамі, але і некалькі пачаткоўцаў падпішаце. Можа, мы ўбачым кагосьці старэйшага?

– Канкураваць з лідаруючымі клубамі чэмпіянату па фінансах мы не можам, у нас ёсць пэўныя ўмовы. Футбалісты, якія гатовыя прагрэсаваць, якія разумеюць, што ў прыярытэце маладыя – вось такія гульцы нам патрэбныя, мы будзем іх разглядаць. Я хацеў бы бачыць каманду, у якой усе хочуць развівацца і прагрэсаваць, а не проста стаяць на месцы.

– Учора з'явілася інфармацыя аб вашых памочніках у штабе. У вас ёсць пэўныя напрамкі для кожнага? Ігар Шытаў будзе займацца фізічнай падрыхтоўкай?

– Вы правільна заўважылі. Ігар будзе непасрэдна адказваць за фізпадрыхтоўку. Калі я быў трэнерам, Шытаў яшчэ гуляў за «Дынама». Мы шмат разоў размаўлялі з ім. Потым ён працаваў у акадэміі «Краснадара», а ўжо пасля гэтага ў рэабілітацыйным цэнтры. Бачыў, што яму гэта вельмі падабаецца. Гэта для мяне было вельмі важна, хацеў такога спецыяліста ў сваім трэнерскім штабе. Ён вельмі хоча развівацца ў гэтым плане. Трэнерам брамнікаў у нас будзе Павел Часноўскі, да гэтага ён адпрацаваў сезон у Салігорскім «Шахцёры». Андрэй Караткевіч будзе дапамагаць працаваць з моладдзю.

– Каманда ўжо выйшла з адпачынку? У вас ужо былі трэніроўкі?

– Сёння кіраўніцтва клуба нас прадставіла камандзе і мы правялі першую трэніроўку, – сказаў Чалядзінскі.