Усе навіны

«Бёрнлі» арандаваў Фафана ў «Чэлсі»

13 студзеня, 14:28

Нападаючы «Чэлсі» Давід Фафана перайшоў у «Бёрнлі» на правах арэнды, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Пагадненне разлічана да канца сезона. Па дадзеных Фабрыцыо Рамана, у «Бёрнлі» не будзе опцыя выкупу кантракту. Таксама клуб будзе выплачваць увесь заробак гульцу.

Раней «Чэлсі» адклікаў Фафана з арэнды ва «Уніён». У бягучым сезоне Бундэслігі 21-гадовы івуарыец забіў адзін гол у 12 матчах.

«Чэлсі» набыў яго мінулай зімой за 12 мільёнаў еўра ў «Мольдзе». Падрабязная статыстыка гульца – тут. Раней паведамлялася, што ён блізкі да арэнды ў «Севіллю».