Усе навіны

У «МЮ» не будзе опцыі зваротнага выкупу Межбры

15 студзеня, 11:41

«Манчэстэр Юнайтэд» і «Севілья» дамовіліся пра арэнду паўабаронцы «чырвоных д'яблаў» Ханібаля Межбры, паведамляе Фабрыцыо Рамана.

Пагадненне будзе разлічана да канца сезона. У іспанскага клуба будзе права выкупу гульца за 20 мільёнаў еўра, але права зваротнага выкупу для «Юнайтэд» не прадугледжана.

Ужо сёння ноччу Ханібаль паляціць у Севілью. У пачатку наступнага тыдня ён пройдзе медагляд і будзе афіцыйна прадстаўлены ў якасці новага гульца «нервіёнцаў".

Нагадаем, на Межбры таксама прэтэндавалі «Ліён» і «Фрайбург», але ён сам вырашыў перайсці ў «Севілью», якая хацела падпісаць яго яшчэ мінулым летам.

У гэтым сезоне Межбры ўзяў удзел у 10 матчах ва ўсіх турнірах, у асноўным з'яўляючыся на замену. Статыстыка 20-гадовага атакавалага хаўбека тут.