Усе навіны

«Чэлсі» уключыў у новы кантракт з Матсэнам клаўсулу 40 млн еўра – гулец у арэндзе ў «Барусіі» Д

16 студзеня, 09:35

Абаронца «Чэлсі» Ян Матсэн падпісаў з клубам новы кантракт, паведамляе The Athletic.

Новае пагадненне – да 2026 года. Папярэдняе заканчвалася ў 2025-м. У кантракт уключылі клаўсулу 40 млн еўра, якая стане дзейнай летам 2024 года.

Матсэн далучыўся да сістэмы «Чэлсі» ў 2018 годзе, калі яго за 110 тысяч еўра падпісалі з ПСВ. Лонданцы аддавалі яго ў арэнды «Чарльтану», «Кавентры» і «Бёрнлі». 12 студзеня ён адправіўся гуляць за «Барусію» Дортмунд, ужо дэбютаваў. Статыстыка 21-гадовага нідэрландскага левага латэраля тут.

Трансфернае акно ў Англіі зачыніцца 1 лютага, усе пацверджаныя пераходы і чуткі АПЛ можна паглядзець тут.