Усе навіны

Ва ўзросце 43 гадоў памёр прэзідэнт «Герты» – ён адзін з заснавальнікаў ультрас-групы клуба

16 студзеня, 16:30

«Герта» паведаміла, што ва ўзросце 43 гадоў пайшоў з жыцця прэзідэнт клуба Кей Бернштэйн.

«Герта» аплаквае смерць Кея Бернштэйна. У аўторак клуб атрымаў жудасную вестку пра тое, што прэзідэнт нечакана памёр ва ўзросце 43 гадоў.

Увесь клуб, яго кіруючыя органы і супрацоўнікі шакаваныя і глыбока засмучаныя навіной», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Бернштэйн заняў гэтую пасаду ў чэрвені 2022 года па выніках галасавання заўзятараў клуба на агульным сходзе. Ён замяніў Вернера Гегенбаўэра, які быў прэзідэнтам «Герты» з 2008 года.

Да гэтага Кен быў актыўным заўзятарам клуба. У 1998 годзе стаў адзін з заснавальнікаў ультрас-групы Harlekins Berlin.