Усе навіны

Конанаў узначаліў маскоўскае «Тарпеда» Грамыкi і Шаўчэнкi

17 студзеня, 11:41

Беларуска-расійскі спецыяліст Алег Конанаў стане новым галоўным трэнерам маскоўскага «Тарпеда» (Расія, Д2). Кантракт разлічаны на 2,5 гады.

Нагадаем, за сталічны клуб выступаюць беларусы Глеб Шаўчэнка і Валерый Грамыка.

Апошнім месцам працы Конанава з'яўляецца «Сатурн» (Расія, Д3). Там спецыяліст працаваў з 4 ліпеня па 31 жніўня 2023 года. Пры ім каманда перамагла ў 6 матчах з 7.

Пасля першай часткі чэмпіянату «Тарпеда» займае восьмае месца ў турнірнай табліцы.