Усе навіны

Сон Хын Мін сёмы раз запар прызнаны найлепшым іграком года ў Азіі. Раналду – трэці

17 студзеня, 14:41

Форвард «Тотэнхэма» і зборнай Паўднёвай Карэі Сон Хын Мін дзевяты раз у сваёй кар'еры і сёмы раз запар прызнаны найлепшым гульцом года ў Азіі. Раней ён перамагаў у гэтай намінацыі ў 2014, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах.

Узнагароду можа атрымаць гулец, які прадстаўляе краіну, якая ўваходзіць у Азіяцкую канфедэрацыю футбола, ці гуляе за клуб адной з гэтых краін.

Сон выйграў, набраўшы 22,9 працэнта галасоў. Ён апярэдзіў свайго суайчынніка з Баварыі Кім Мін Чжэ (19,54%) і Крышціяну Раналду з «Аль-Насра» (17,06%).

Нагадаем, у сваёй роднай краіне Сон упершыню за 5 гадоў не перамог у гэтай намінацыі, прайграўшы Кіму.

У бягучым сезоне на рахунку гульца «Тотэнхэма» 12 галоў і 5 асістаў у 21 матчы за клуб. Статыстыка 31-гадовага футбаліста тут.