Усе навіны

Паўабаронца «Іслачы» Гуз патрапіў у сферу інтарэсаў маскоўскага «Тарпеда» (Ільеў)

17 студзеня, 14:50

19-гадовы беларускі паўабаронца «Іслачы» Аляксандр Гуз прадметна зацікавіў маскоўскае «Тарпеда» (Расія, Д2), якое ўзначальвае беларуска-расійскі спецыяліст Алег Конанаў. Пра гэта паведамляе журналіст Сяргей Ільеў.

Па дадзеных крыніцы, «Тарпеда» плануе выкупіць гульца. Бакі пакуль не прыйшлі да пагаднення наконт выніковых параметраў трансферу, але вялікая верагоднасць, што клубы змогуць дамовіцца.

У 37 гульнях вышэйшай лігі Гуз забіў два мячы, аддаў дзве галявыя перадачы.

Нагадаем, за маскоўскi клуб выступаюць беларусы Глеб Шаўчэнка і Валерый Грамыка.

Пасля першай часткі чэмпіянату «Тарпеда» займае восьмае месца ў турнірнай табліцы.