Усе навіны

Пулішыч прызнаны найлепшым гульцом ЗША ў 2023 годзе

18 студзеня, 21:29

Найепшым футбалістам 2023 года ў ЗША прызнаны вінгер «Мілана» Крысціян Пулішыч, паведамляе сайт Федэрацыі футбола ЗША (US Soccer).

Пулішыч стаў пераможцам гэтай прэміі чацвёрты раз. Ён займае першае месца па гэтым паказчыку разам з Лэндонам Донавам.

Крысціян да гэтага перамагаў у 2017, 2019 і 2021 гадах. Па 3 перамогі маюць Клінт Дэмпсі і Кейсі Келер.

У 2023 годзе Пулішыч разам са зборнай ЗША выйграў Лігу нацый КОНКАКАФ. Яго прызналі найлепшым гульцом турніру.

Статыстыка 25-гадовага гульца – тут.