Усе навіны

Бага, Кучынскі, два расіяніны і італьянец трэніруюцца з «Шахцёрам»

19 студзеня, 23:07

«Шахцёр» апублікаваў спіс новых гульцоў, якія трэніруюцца ў камандзе.

Сярод іх ёсць чатыры беларускiх футбалiсты. Гэта экс-гулец брэсцкага «Дынама» Дзмітрый Бага, гулец «Гомеля» Канстанцін Кучынскі, гулец «Тарпеда-БелАЗ» Аляксей Анцілеўскі і Павел Назаранка, які ў лістападзе пакінуў «Жэтысу».

Адзначым, што 15 студзеня Канстанцін Кучынскі быў заўважаны на трэніроўцы «Нёмана».

Таксама «Шахцёр» паведаміў, што з камандай трэніруюцца замежныя гульцы: расіяне Арцём Юран і Дзяніс Першын і італьянец Дыега Лопес.