Усе навіны

Сад'ё Мане: «Чэмпіянат Саудаўскай Аравіі – вельмі добры, яго глядзяць ва ўсім свеце»

21 студзеня, 09:37
1

Вінгер «Аль-Насра» Сад'ё Мане абверг тэзу, што апынуўся па-за цэнтрам увагі пасля пераходу ў саудаўскі клуб.

«Вы (журналісты – заўв.) так думаеце таму, што я не ў Еўропе. Гэта сумна для вас, хлопцы, таму што для вас, калі футбаліст не гуляе ў Еўропе, ён не мае значэння. Мяне няма як футбаліста.

Да шчасця, я магу сказаць, што чэмпіянат Саудаўскай Аравіі з'яўляецца вельмі добрым, яго глядзяць ва ўсім свеце. Таму пакуль я аддаюся на поўную і атрымліваю прыемнасць ад кожнай хвіліны, для мяне гэта важней.

Астатняе для мяне не мае значэння», – сказаў Мане.

У гэтым сезоне Сад'ё вызначыўся 12 галамі і 6 асістамі ў 25 матчах за «Аль-Наср». Поўная статыстыка 31-гадовага сенегальца – тут.