Усе навіны

У «Нафтан» перайшлі Харытановіч, Калядка і Шадзько, 4 гульцы працягнулі кантракты

22 студзеня, 17:54

Сем футбалістаў падпісалі кантракты з «Нафтанам».

У наваполацкі клуб перайшлі двое гульцоў «Белшыны». Гэта галкіпер Аляксей Харытановіч і паўабаронца Міхаіл Калядка. Адзначым, што галоўны трэнер «Нафтана» Альберт Рыбак прыйшоў у клуб у 2023 годзе таксама з «Белшыны».

Вярнуўся ў Наваполацк і 20-гадовы нападаючы, выхаванец «Нафтана» Ягор Шадзько. У мінулым годзе ён выступаў у гомельскім «Лакаматыве» (Д2) на правах арэнды з мінскага «Дынама».

Яшчэ 4 гульцы «Нафтана» працягнулі кантракты. Гэта абаронцы Ігнацій Сідар, Арцемій Ліцвінаў і Арцём Драбатовіч, а таксама паўабаронца Дзмітрый Тамела.