Усе навіны

«Баер» вядзе перамовы па арэндзе нападаючага «Бетыса» Іглесіяса з опцыяй выкупу за 8 млн еўра

24 студзеня, 12:42

24 студзеня адбудзецца фінальны раўнд перамоваў па магчымым трансферы нападаючага «Бетыса» Борхі Іглесіяса ў «Баер», паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Перамовы аб арэндзе з опцыяй выкупу за 8 мільёнаў еўра пераходзяць на завяршальную стадыю, клубам засталося ўзгадніць дэталі.

Нагадаем, «фармацэўты» былі вымушаныя выйсці на рынак у пошуках нападаючага з-за траўмы Віктара Баніфейса, які выбыў да красавіка – за паўсезона ён аформіў 16 галоў і аддаў 8 рэзультатыўных перадач у 23 матчах.

На рахунку Іглесіса 2 галы і 2 рэзультатыўныя перадачы ў 18 матчах гэтага сезона – усяго ён выступае за клуб з 2019 года, за гэты час ён адзначыўся 52 галамі і 12 асістамі ў 186 гульнях.

«Баер» – лідар Бундэслігі. Цяпер каманда Хабі Алонса апярэджвае «Баварыю» на 7 ачкоў, але ў мюнхенцаў ёсць гульня ў запасе.