Усе навіны

Жонка Макрона спытала ў Дэшама, чаму ён не выклікае ў зборную Францыі японскага нападаючага «Рэймса»

24 студзеня, 13:50

Брыджыт Макрон, жонка прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона, пацікавілася ў галоўнага трэнера зборнай Францыі Дзідзье Дэшама, чаму ён не выклікае ў шэрагі каманды нападаючага «Рэймса» Дзюня Іта.

Дыялог паміж Макрон і Дэшамам адбыўся на адным з дабрачынных мерапрыемстваў ва ўніверсітэцкай клініцы Рэймса.

ДД: «У мяне няма гульцоў з «Рэймса», але я сачу за камандай, як і за ўсімі іншымі французскімі і замежнымі клубамі».

БМ: У «Рэймсе» вельмі добрае гуляе адзін японец. Як яго клічуць? Так, Іта. Ён вельмі добры.

Ён павінен быць выкліканы ў каманду, Дзідзье, чаму вы яго не бераце?».

ДД: «Ну, таму што ён японец».

Іта ў гэтым сезоне забіў 2 мячы і аддаў 4 рэзультатыўныя перадачы ў 17 матчах – у ліпені 2022-га ён быў набыты ў «Генка» за 10 млн еўра.