Усе навіны

«Рэал» можа набыць 11-гадовага беларуса за 120 тыс. еўра

25 студзеня, 23:20

Экс-форвард зборнай Беларусі, трэнер прыватнай мінскай акадэміі «Арсенал» Мікалай Рындзюк расказаў пра цікавасць еўрапейскіх топ-клубаў да 11-гадовага Аляксея Маёрава.

– Ёсць [у беларускім дзіцячым футболе] дыяменцікі. Адзін дыяменцік зараз, калі сапраўды, далёка ў Барселоне знаходзіцца. Зваць яго Аляксей Маёраў, калі бачылі і чулі. З яго бацькам мы выраслі разам. Нядаўна стэлефаноўваліся. Там вельмі шмат па ім інфармацыі. Цяпер, па-мойму, яго [Аляксея] «Рэал» Мадрыд купляе за 120 тысяч еўра. І ўсё ўгаворваю, каб ён за зборную [Беларусі] быў зайграны. Але тут такое пытанне…

…Напэўна, яму пашанцавала такім нарадзіцца. Ёсць, вядома, талент. Трэба паглядзець інстаграм, як ён трэніруецца, там вельмі шмат усяго. Плюс бацька, канешне, зрабіў рэальна так стаўку на сына ў жыцці. І правільна зрабіў, я думаю. Я так разумею, ён аб'ездзіў «Спартака», «Краснадара» акадэміі, і цяпер ён у Барселоне.

Завуць яго [Аляксея] там, наколькі ведаю, і «Манака», і «Рэал», і «Барселона», і гэтак далей. То бок, там ужо зусім іншы ўзровень. Хаця ён абавязаны гуляць за зборную Беларусі. І я яму [бацьку] кажу: «Твой сын павінен гуляць за зборную Беларусі». А тут адразу пачынаюцца адразу арэлі, – адзначыў Рындзюк.