Усе навіны

Арцём Чалядзінскі: «Калі ў Мартынава не атрымаецца ў «Арэнбургу», хай вернецца ў «Мiнск», калі будзе жаданне»

28 студзеня, 16:10

Галоўны трэнер «Мінска» Арцём Чалядзінскі ацаніў верагоднасць вяртання Цімафея Мартынава ў каманду.

– Выхаванец «Мінска» Цімафей Мартынаў знаходзіцца на праглядзе «Арэнбурзе». Ці разглядаецца варыянт яго вяртання ў выпадку не праходжання прагляду ў Расіі?

– Гэтае пытанне ў кіраўніцтва пад кантролем. Я з ім пазнаёміцца не паспеў, таму што калі я прыйшоў, Цімафей з'ехаў. Мабыць, была дамоўленасць паміж клубамі, што ён сыдзе і будзе там праходзіць прагляд. Пакуль Мартынаў не з намі. Хай, калі не атрымаецца, вернецца. Але калі будзе жаданне. На першым сходзе сказаў, што хачу бачыць людзей, якія хочуць гуляць у футбол. Калі жадання няма, я нікога трымаць не буду. Ёсць шмат варыянтаў у Беларусі, – сказаў Чалядзінскі.