Усе навіны

Арцём Чалядзінскі: «Звонку можа з'явіцца два-тры футбалісты, але, у асноўным, мы спадзяемся на сваіх»

28 студзеня, 17:45

Галоўны трэнер «Мінска» Арцём Чалядзінскі распавёў пра камплектацыю каманды да новага сезона.

– Колькасць гульцоў, з якімі вы зараз працуеце на трэніроўках больш, чым звычайна?

– Так, таму што касцяк цалкам яшчэ не сфармаваны. Хоць яго, як такога, напэўна, не будзе і ў далейшым, таму што мы працуем з уласнымі выхаванцамі. Звонку можа з'явіцца два-тры футбалісты, але, у асноўным, мы спадзяемся на сваіх, якія будуць альбо ў нас, альбо дзесьці ў дублі. Зараз пакуль выразнага падзелу няма.

– Наколькі добра хлопцы адаптуюцца да вашых патрабаванняў?

– Я імі вельмі задаволены. Бачу, што яны добра сканцэнтраваныя, гатовыя слухаць, унікаць. Добра, што некаторыя з іх мяне ўжо ведаюць, і знаёмыя з маімі патрабаваннямі. У цэлым, мне здаецца, мы знайшлі агульную мову ў тым, што нам трэба будзе рабіць, – сказаў Чалядзінскі.