Все новости

Шкурдзюк завяршыў кар'еру

30 студзеня, 17:07

Беларускі абаронца Арцём Шкурдзюк пакінуў «Гомель» і завяршыў кар'еру ў 25 гадоў. Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба.

У сезоне-2023 Шкурдзюк выходзіў на поле ў 8 матчах, вызначыўся адным голам. Футбаліст прапусціў сезон-2022 і амаль увесь сезон-2021 з-за траўмы «крыжоў». Да гэтага Шкурдзюк гуляў за «Энергетык-БДУ» і БАТЭ. Поўную статыстыку выступаў гульца можна паглядзець тут.