Усе навіны

Станіслаў Драгун пра DMedia: «Пасля перамоваў у Маскве з патэнцыйнымі спонсарамі будзе зразумела, прыватнікі мы на 100% ці 50/50»

30 студзеня, 18:40

Станіслаў Драгун расказаў пра бліжэйшыя планы яго медыяфутбольнага клуба DMedia.

«З пачатку лютага пачнем праводзіць трэніроўкі, каб разумець, хто з намі. Набралі праз адбор добрых маладых хлопцаў. Медыйных пакуль не хапае, таму будзем шукаць. Пачнём трэніравацца і ўжо ў красавіку стартуе 5-ы сезон МФЛ.

Ці можна сказаць з упэўненасцю, што нашая каманда будзе выступаць у ім? Зараз толькі ўвялі нейкія крытэрыі, што за месяц ці два павінна быць сумарна 100 000 праглядаў. Не думаю, што для нас гэта вялікая праблема. Пакуль усе дамоўленасці ў сіле.

Выдаленне YouTube-канала? Гэта ўсеагульная зачыстка ідзе тых, хто рэкламуе букмекераў. Мы патрапілі пад гэтую раздачу. Высновы зроблены.

Ці будзе нешта новае ад DMedia? Будзе новая форма. Зараз я не буду казаць, якая. Ёсць у планах зрабіць прыгожую прэзентацыю. Думаю, яна адбудзецца ў найбліжэйшай будучыні.

Яшчэ мы паляцім у Маскву на перамовы з патэнцыйнымі спонсарамі. Пасля ўжо будзе зразумела, прыватнікі мы на 100% ці 50/50», – сказаў Драгун.