Усе навіны

«Цэнтр футбола» накіраваў ліст у АБФФ пра зняцце каманды c Д2 («БФ»)

31 студзеня, 21:27

«Цэнтр футбола» (Д2) накіраваў ліст у АБФФ пра зняцце каманды c Д2. Пра гэта паведамляе «БФ».

Таксама клуб здыме са спаборніцтваў дзіцячыя каманды ўсіх узростаў.

Раней Tribuna.com паведамляла, што праект на грані знікнення.

Нагадаем, кіруе праектам рэжымны «бізнесмен» Аляксандр Зайцаў, які раней валодаў брэсцкімі «Дынама» і «Рухам».

У гэтыя дні «Цэнтр развіцця футбола» прымае ўдзел у турніры «Белазавец» у Жодзіне.