Усе навіны

Хаві возьме творчы адпачынак пасля «Барселоны», яго мара па вяртанні – АПЛ

31 студзеня, 21:50

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві возьме творчы адпачынак, калі пакіне клуб летам, паведамляе As. Ён увесь час у футболе з 1998 года, калі дэбютаваў на прафесійным узроўні. Калі завяршыў карʼеру футбаліста ў 2019, адразу ж узначаліў «Аль-Садд», а з яго перайшоў у «Барселону» ў 2021-м.цяпер ён хоча ўзяць паўзу і правесці час з сямʼёй. Па вяртанні ў футбол марыць стаць трэнерам клуба з АПЛ, але не выключаў бы варыянты працы ў Серыі А і Бундэслізе. Прыкладна адпачынак будзе доўжыцца год, але будзе залежаць ад прапаноў. Хаві казаў, што не выключае вяртання ў «Барселону», але крыніца паказвае, што гэта больш тычыцца доўгатэрміновай перспектывы. Варыянты з працай у экзатычных чэмпіянатах не цікавяць 44-гадовага спецыяліста-ён ужо працаваў у Катары, адхіліў ідэю Серджы Бускетса ўзначаліць «інтэр» Маямі. Была інфармацыя, што Жаан Лапорта разглядае Фрака Райкарда як замену Хаві, Марка ван Бастэн - асістэнт