Усе навіны

Вінгера «Рэймса» Іта абвінавацілі ў сэксуальным гвалце

1 лютага, 09:51

Супраць вінгера «Рэймса» Дзюня Іта дзве жанчыны прад'явілі абвінавачанні ў сэксуальным гвалце, паведамляе Daily Shincho.

Гаворка ідзе пра выпадак, які нібыта здарыўся ў ноч з 20 на 21 чэрвеня 2023 года ў Осаке, Японія. Дзве жанчыны сцвярджаюць, што Іта і яго сябры напаілі іх і заняліся сэксам без іх згоды.

Крыніца дае інфармацыю, што адна з магчымых ахвяр з верасня патрабуе прабачэнні ад футбаліста. Сам гулец заявіў, што сэкс адбыўся з узаемнай згоды. Але ён прапанаваў жанчыне фінансавую кампенсацыю і падпісаць дамову пра невыказванне. Але жанчыны адмовіліся і вырашылі ўзбудзіць крымінальную справу супраць яго.

На днях японскі футбаліст ужо фігураваў у медыя – Брыджыт Макрон, жонка прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона, пацікавілася ў галоўнага трэнера зборнай Францыі Дзідзье Дэшама, чаму ён не выклікае Іта ў шэрагі каманды.

Дзюня гуляе за «Рэймс» з лета 2022 года. У гэтым сезоне забіў 2 мячы і аддаў 4 галявыя ў 17 матчах. Статыстыка 30-гадовага вінгера зборнай Японіі тут.