Усе навіны

Ігар Крывушэнка: «А хто сказаў, што БАТЭ будзе змагацца за золата? Няўжо такую задачу хтосьці агучваў?»

1 лютага, 13:53
1

Галоўны трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка расказаў, як ідуць справы ў клубе.

– Ігар Мікалаевіч, паспелі ўжо адаптавацца ў БАТЭ?

– Старая – новая каманда. Ідзе праца, ідзе падрыхтоўка. Нейкія высновы рабіць рана.

– Улічваючы малюнак гульні, які мы ўбачылі ў матчы з «Нёманам» на турніры «Белазавец», аб'ектыўна будзе складана змагацца БАТЭ за чэмпіёнскі тытул?

– А хто сказаў, што мы будзем змагацца за золата? Няўжо такую задачу хтосьці агучваў? Я не люблю гучных выказванняў, мы ідзем ад гульні да гульні. Важна пабудаваць каманду.

– У такім выпадку БАТЭ ў гэтае міжсезонне падпіша яшчэ 5 новых футбалістаў ці 25?

– Тут Вам ніхто не скажа дакладна. Дэклараваны курс на сваіх выхаванцаў, на маладую каманду – гэтага курса і будзем прытрымлівацца.

– З маладымі працаваць складаней ці, наадварот, лягчэй?

– Усё залежыць ад інтэлекту хлопцаў, з якімі працуеш. Ад іх выхаванасці. Праблем няма сёння ні з дарослымі гульцамі, ні з маладымі. Размова ідзе, не маналог, а дыялог. Я думаю, што мяне чуюць.

– З кіраўніцтвам агульную мову знайшлі?

– Андрэя Анатольевіча я ведаю даўно, яшчэ з малых яго гадоў. Раз мы разам працуем сёння, вядома, агульная мова знойдзена. З таго часу, як ён быў зусім юным хлопцам – Андрэй Анатольевіч, вядома, змяніўся: тут і жыццёвы вопыт прыйшоў і г.д. Мы ўвесь час на сувязі. Ён наш кіраўнік, і субардынацыя адназначна выконваецца, – сказаў Крывушэнка.