Усе навіны

Вячаслаў Грыгараў: «Тое, што «Цэнтр футбола» адправіў ліст з намерам зняцца з Д2, – гэта чуткі»

4 лютага, 08:28

Галоўны трэнер «Цэнтра футбола» (Д2) Вячаслаў Грыгараў падзяліўся меркаваннем аб будучыні праекта.

– У першай лізе будзеце гуляць?

– Не ведаю, да кіраўніцтва пытанні. Пакуль у мяне ніякай іншай інфармацыі няма.

– Але хацелася б? Ці, можа, ужо і жаданне знікла?

– Вядома, хацелася б. Мы ж для гэтага і збіраліся, прабіваліся з другой лігі з такой мэтай.

– А як пракаментуеце чуткі, што каманда адправіла ліст у Дом футбола з намерам зняцца?

– Гэта ж усе чуткі. Ня ведаю, навошта мне каментаваць іх. Чуткі ёсць чуткі. Сёння ходзяць, заўтра не. Пакуль эксклюзіва не будзе, – сказаў Грыгараў.