Усе навіны

Капскі, Гутар і Нячаеў былі на паседжанні рэжымнай «камісіі», якая «прабачыла» экс-гульцоў БАТЭ

5 лютага, 20:10
1

26 студзеня рэжымная камісія дазволіла семярым рэпрэсаваным спартсменам вярнуцца ў белфутбол.

Па звестках «Трыбуны», экс-абаронца БАТЭ Даніла Нячаеў асабіста прысутнічаў на паседжанні «камісіі». Там жа былі заўважаныя кіраўнік БАТЭ Андрэй Капскі і брамнік Аляксандр Гутар, якога камісія таксама «даравала», нягледзячы на меркаванне рэжымнага «міністра спорта» Кавальчука.