Усе навіны

«Баер» не прайграў у 30-м матчы запар, наступная гульня з «Баварыяй»

7 лютага, 09:12

«Баер» атрымаў валявую перамогу над «Штутгартам» у чвэрцьфінальным матчы Кубка Германіі – 3:2.

Падапечныя Хабі Алонса працягнулі сваю бяспройгрышную серыю да 30 матчаў – гэта новы клубны рэкорд.

Каманда выйграла 26 матчаў і яшчэ 4 разы згуляла ўнічыю, розніца мячоў 90:22.

10 лютага «Баер» будзе прымаць дома «Баварыю».