Усе навіны

Захар Волкаў: «У Беларусі зборная сваёй гульнёй падцягнула б на стадыён вялікую колькасць заўзятараў»

8 лютага, 14:31
1

Беларускі абаронца «Хімак» (Рaсiя, Д2), падпісант рэжымнага ліста спартоўцаў Захар Волкаў выказаў здагадку, пры якім варыянце зборная Беларусі магла б выйсці на чэмпіянат Еўропы.

Нагадаем, што з сакавіка 2022-га ўсе клубы і зборныя Беларусі могуць праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прынятае з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Гуляй дома пры заўзятарах, цяпер рыхтаваліся б да паездкі на чэмпіянат Еўропы?

– Магчыма. На трыбунах тысячы людзей, сем'і, сябры. Так, мы сваёй гульнёй падцягнулі б на стадыён вялікую колькасць заўзятараў, зарадзілі б іх станоўчымі эмоцыямі.

Якраз не хапіла страчаных ачкоў, каб заняць другое месца і выйсці на Еўра, – сказаў Волкаў.