Усе навіны

«Рэал» ужо вызначыўся з галоўнымі трансфернымі мэтамі на лета – гэта Мбапэ, Дэвіс і Яро

9 лютага, 22:09

Мадрыдскі «Рэал» ужо вызначыўся з галоўнымі трансфернымі мэтамі на летняе акно, паведамляе Marca.

Гэта нападаючы «ПСЖ» Кіліян Мбапэ, які ў ліпені стане вольным агентам, левы абаронца «Баварыі» Альфонса Дэвіс і цэнтральны абаронца «Ліля» Лэні Ёра.

Апошні ацэньваецца французскім клубам прыкладна 60 мільёнаў еўра.

Нагадаем, раней з'явілася інфармацыя, што Мбапэ ўжо вызначыўся са сваёй будучыняй – 25-гадовы француз вырашыў перайсці ў «Рэал».

На рахунку Мбапэ ў гэтым сезоне 29 галоў і 7 дзейсных перадач у 28 матчах. Падрабязная статыстыка – тут.

Што да Дэвіса, то, па чутках, мадрыдцы нібыта папрасілі канадца не падпісваць з «Баварыяй» новы кантракт. Дзеючы заканчваецца ў чэрвені 2025-га. Статыстка – тут.

За ўсімі трансферамі клубаў Ла Лігі можна сачыць у адпаведнай укладцы тэга турніру.