Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Няма ні першага, ні другога складаў. Мінскае «Дынама» зараз адна каманда»

11 лютага, 15:55

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка падзяліўся думкамі пра канфігурацыю каманды ў таварыскіх матчах.

– Каманда правяла два матчы. Першы – маладзёжны склад згуляў з «Белшынай» (3:2), другі, бліжэй да асноўнага, згуляў з мазырскай «Славіяй» (2:1). Як пракаментуеце гульні? Якія ўражанні яны пакінулі для вас?

– У першую чаргу, не было ні асноўнага складу, ні першага, ні другога. Мы – адна каманда цяпер, проста падзяляем гульнявую практыку для таго, каб хлопцы атрымлівалі гульнявы тонус за кошт гульнявога часу, таму раніцай адзін склад спрацаваў, увечары – другі склад.

У другую чаргу – дзве перамогі дасягнута. Гэта таксама станоўчы момант. Трэці момант – гэта тое, што па рухальнай актыўнасці мы ўжо нашмат зрушыліся ў лепшы бок у параўнанні з папярэднімі выходнымі днямі, калі мы гулялі супраць «Віцебска» і «Маладзечна», таму дынаміка трэніровачнага працэсу ідзе па нарастаючай, гэта значыць у гэты тыдзень, які мы спрацавалі, прагрэс істотны. Рабяты ў першым матчы ўпэўнена перамаглі, у другім матчы, са «Славіяй, гульня атрымалася энергазатратная і яна была падобная на афіцыйную гульню па напале.

Важна, каб кантрольна-навучальныя матчы былі менавіта ў такім рытме, каб мы хутчэй набіралі і паляпшалі функцыянальны стан, фізічныя кандыцыі. У цэлым задаволены стаўленнем хлопцаў да гульні, бачання з мячом, без мяча, камандных узаемадзеянняў. У нас дэбютавалі футбалісты, Павел Мялешын выдатна правёў 60 хвілін на футбольным полі. Спрацавалі ў два нападаючыя з тактычнай расстаноўкай 4-4-2, таму вельмі пазітыўна і станоўча гульнявы дзень прайшоў, – распавёў Скрыпчанка.