Усе навіны

Найлепшы бамбардзір жаночага ЧБ-2023 Суроўцава перайшла ў венгерскі «Пушкаш» (football.by)

16 лютага, 13:26

21-гадовая беларуская футбалістка «Мінска» Мелана Суроўцава перайшла ў венгерскі «Пушкаш» з Фельчута (Д1). Пра гэта паведамляе football.by.

У мінулым сезоне Суроўцава з 57 галамі стала найлепшым бамбардзірам чэмпіянату. Яна таксама была прызнана найлепшай нападаючай па выніках 2023 года.