Усе навіны

Расiянiн «Дняпра» Клачкоў: «У ЧБ не той узровень прафесіяналізму. Пазней буду шукаць каманду, дзе за мяне будуць думаць»

16 лютага, 13:36
3

25-гадовы расійскі паўабаронца «Дняпра» Юрый Клачкоў заявіў, што хоча пакiнуць чэмпіянат Беларусі.

– У гэта міжсезонне не было варыянтаў з'ехаць?

– Былі варыянты і ў нашым чэмпіянаце, замежныя таксама. Але ёсць пэўныя абставіны, пра якія не хацеў бы казаць публічна. Няхай яны застануцца таямніцай. Думаю, што крыху пазней буду спрабаваць з'ехаць.

– Гэта значыць, гэты сезон, не разгонны для цябе, а з'яўляецца добрай пляцоўкай замацаваць свой узровень гульні ў вышэйшай лізе і далей шукаць варыянты ў больш моцным чэмпіянаце?

– Ужо праявіў сябе. Убачыў усё, што трэба. Разумею, што ў гэтым чэмпіянаце не атрымаю таго, што мне патрэбна для далейшага прагрэсу. У плане грошай магу зарабіць больш, але ў плане росту, большага прафесіяналізму... Тут не той узровень.

У шматлікіх камандах па-наплявальніцку ставяцца да аднаўлення і ўсяго іншага. Таму даводзіцца самому ўсё рабіць: аднаўляцца, думаць аб сабе.

А футбаліст – чалавек, які любіць, каб за яго думалі. Таму ў будучыні збіраюся шукаць каманду, дзе за мяне будуць думаць: дзе мне аднаўляцца, што мне рабіць, што мне есці, што мне піць.

Калі аб сабе разважаю, то не спраўляюся з гэтым. Мне не хапае здароўя ў плане вітамінаў. Не тое п'ю, не тое ем, не так сплю. Накшталт ты спрабуеш, глядзіш, як гэта робяць прафесіяналы, але ўсё роўна ў цябе не выходзіць.

Таму трэба ехаць у іншы чэмпіянат, дзе гэта ўсё на ўзроўні. Дзе ад цябе патрабуюць, дзе ты не здымаеш Polar, спіш у ім, ясі ў ім і за табой сочаць 24/7. Вось тады будзе прагрэс, а так на месцы будзеш боўтацца, – сказаў Клачкоў.

Падрабязная статыстыка футбаліста па спасылцы.