Усе навіны

Павел Назаранка: «У «Жэтысу», відаць, падумалі, што я ім не патрэбны»

19 лютага, 14:52

Абаронца «Гомеля» Павел Назаранка распавёў, чаму пакінуў казахстанскі «Жэтысу».

«Узімку змянілася кіраўніцтва «Жэтысу», дырэктар, галоўны трэнер. Каманду замест Аскара Кажабергенава прыняў Кайрат Нурдаўлетаў. Ну і там, відаць, падумалі, што я ім не патрэбны. То бок, гэта ініцыятыва больш не столькі мая, колькі «Жэтысу».

Калі б мне прапанавалі падоўжыць кантракт, я б разглядаў такі варыянт.

Але трэба сказаць, што яшчэ так усё наклалася, што я моцна засумаваў па хаце, па родных. Хацелася вярнуцца дадому. Усё-такі я тры гады быў звязаны з Казахстанам, і туды да мяне дзяўчына прыязджала на нейкі час, але не на сталай аснове», – сказаў Назаранка.

На кар'еру 29-гадовага абаронцы можна паглядзець тут.