Усе навіны

Сын Аляксандра Хацкевіча Арцём знаходзіцца на праглядзе ў «Заглембе»

19 лютага, 19:55

19 лютага Арцём Хацкевіч, сын беларускага галоўнага трэнера «Заглембе» Сасновец Аляксандра Хацкевіча, быў унесены ў пратакол кантрольнага матча клуба супраць «Пушчы» (1:1).

На сайце «Заглембе» ўказалi Хацкевіча-малодшага сярод запасных, аднак хутка выдалілi згадку пра яго.

Партал weszlo.pl атрымаў у клубе каментарый, што Арцёма Хацкевіча праглядаюць для другой каманды «Заглембе».

20-гадовы апорны паўабаронца - выхаванец кіеўскага «Дынама». Ездзiў у арэнду ў «Дзясну», аднак не дэбютаваў на дарослым узроўні. Пакінуўшы Украіну пасля пачатку вайны, у верасні 2022-га ён далучыўся да клуба Д5 Чэхіі «Спое», але гуляў толькі за другую каманду пражан у Д7. Са студзеня 2023 года Хацкевіч-малодшы застаецца свабодным агентам.

«Заглембе» займае апошнюю, васемнаццатую пазіцыю ў другім дывізіёне Польшчы пасля 20 тураў.