Усе навіны

Чычкан вядзе перамовы з «Віслай» з польскага Д2

20 лютага, 00:04

Беларускі брамнік Антон Чычкан, які гэтай зімой пакінуў батумскае «Дынама» з чэмпіянату Грузіі, можа перайсці ў кракаўскую «Віслу» (Д2). Пра гэта паведамляе журналіст Sport.pl Куба Севярын. Ён каментуе гэта так:

«Перамовы працягваюцца, але да дасягнення дамовы яшчэ далёка. Найбольш важныя пытанні індывідуальнага кантракта да гэтага часу не ўзгоднены», – напісана пра магчымы пераход Чычкана.

На дадзены момант «Вісла» займае 4-е месца ў польскім Д2 і змагаецца за выхад у Экстракласу.