Усе навіны

«Кызыл-Жар» Бярозкіна стаў уладальнікам таварыскага Кубка ФНЛ

22 лютага, 16:30

Казахстанскі «Кызыл-Жар» беларускіх гульцоў Яўгена Бярозкіна і Канстанціна Рудзенка перамог «БроўкБойз» (2:0) у фінале расійскага Кубка ФНЛ.

«Кызыл-Жар» стаў першай замежнай камандай, якая перамагла ў спаборніцтве.

У таварыскім турніры таксама прынялі ўдзел «Радзіма» і «Енісей» з Д2 Расіі, «Спартак-2» з Д3 і аматарскія «БроўкБойз» і «Амкал».

Кубак ФНЛ прайшоў у турэцкім Белеку з 10 па 22 лютага.

У мінулым сезоне чэмпіянату Казахстана «Кызыл-Жар» заняў 5-е месца.