Усе навіны

Павел Назаранка: «Увогуле ў «Гомелі» ўсё добра, хлопцы ўсе простыя, прынялі выдатна»

25 лютага, 16:06

Абаронца «Гомеля» Павел Назаранка пракаментаваў перамогу над «Віцебскам» (2:1) у таварыскім матчы, а таксама распавёў аб адаптацыі ў новай камандзе.

– Інтэнсіўная гульня, добры супернік. Кантралявалі ход матчу, стварылі шмат момантаў каля брамы «Віцебска», але, на жаль, забілі ўсяго два мячы.

– Перад ад'ездам у Казахстан апошнім беларускім клубам у тваёй карʼеры быў менавіта «Віцебск». Нягледзячы на статус таварыскага матчу, гэты паядынак меў для цябе асаблівае значэнне?

– Для мяне гэта таварыскі матч, падрыхтоўка да чэмпіянату, найгрыш камбінацый. Ніякага асаблівага значэння ён не меў.

– Раскажы, як праходзяць зборы?

– Класічныя зборы ў двухразовым рэжыме, нагрузкі ў нас вялікія.

– Як прайшла твая адаптацыя ў «Гомелі»?

– Увогуле ўсё добра, хлопцы ўсе простыя, прынялі выдатна. Па горадзе пакуль не гуляў. Кажуць, што летам у Гомелі вельмі прыемна.

– Якія твае асабістыя задачы на фінальны этап перадсезоннай падрыхтоўкі і на чэмпіянат у цэлым?

– Прывесці сябе ў парадак фізічна і псіхалагічна, давесці да аўтаматызму тое, што патрабуе трэнер. Што тычыцца мэтаў на сезон, хачу выйграваць у кожнай гульні, падымацца вышэй па турнірнай табліцы і прыносіць карысць камандзе і гораду, – сказаў Назаранка.