Усе навіны

Намстаршыні АБФФ Васілевіч: «Вялікая верагоднасць двух спарынгаў зборнай у Беларусі. Ёсць рэбусы па лагістыцы, палітыцы»

26 лютага, 14:39

Намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч расказаў аб патэнцыйных спарынгах зборнай Беларусі.

Нагадаем, што з сакавіка 2022-га ўсе клубы і зборныя Беларусі могуць праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прынятае з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Пры якіх абставінах галоўная каманда краіны ўсё ж згуляе летам у Мiнску?

– Датычна матчу супраць Расiі, пакуль без каментароў. Вельмі прашу ўсіх дачакацца афіцыйнай аб'явы. А сёння скажу, што вялікая верагоднасць таго, што два чэрвеньскія спарынгі нацыянальнай зборнай адбудуцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

– А хто другі супернік?

– Каб пазбегнуць залішняга ціску на нашага патэнцыйнага суперніка, пакуль пакінем гэта ў сакрэце. Пасля падпісання дамовы аб правядзенні матчу апублікуем. Бо за мінулыя паўтара месяца страцілі трох канкурэнтаў па розных прычынах.

– Адчуваеце супраціў пры падборы спарынг-партнёра?

– Не зусім супраціў. Хутчэй, дадатковыя рэбусы з гледзішча лагістыкі, палітыкі. Але ад гэтага толькі цікавей працаваць, – сказаў Васілевіч.