Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Баер» не можа выйграць Бундэслігу, ён можа прайграць яе»

27 лютага, 09:54

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла падзяліўся ўражаннямі ад працы Хабі Алонса ў «Баеры».

«Вау. Ён выконвае фантастычную працу. Адзіная непераможаная каманда змагаецца з «Баварыяй».

Цяпер гэта самая важная частка сезона. Яны не могуць выйграць Бундэслігу, яны могуць яе прайграць… Бо ўсе думаюць, што ўсё вырашана. Гэта самае складанае – нічога не вырашана, пакуль не скончыўся сезон.

Яны не толькі класна гуляюць, не прайгралі ніводнага паядынку ў Лізе Еўропы, Кубку Германіі, Бундэслізе. Мне пашанцавала мець яго ў «Баварыі» – ён быў такім разумным гульцом», – сказаў Гвардыёла.

Пасля 23-га тура «Баер» ідзе першым у чэмпіянаце Германіі і апярэджвае «Баварыю» на 8 балаў. Каманда Алонса перамагла ў 9 з 10 апошніх матчаў.