Усе навіны

Аляксандр Паўлаў: «Нават у няўдалых таварыскіх гульнях якасць нашага футбола нядрэнная»

28 лютага, 13:34

Галоўны трэнер «Віцебска» Аляксандр Паўлаў пракаментаваў перадсезонную падрыхтоўку.

– У мінулым годзе матчы ў чэмпіянаце першай лігі пачыналіся ў красавіку, зараз трэба будзе стартаваць на месяц раней. Ці мянялася падрыхтоўка?

– Мы рана выйшлі з адпачынку і першую трэніроўку правялі за 15 тыдняў да афіцыйнага пачатку чэмпіянату. Можа, столькі рыхтавацца і ня трэба. З іншага боку, усе хлопцы добра папрацавалі, я бачу, што яны разумеюць і робяць тое, што патрабуе ад іх трэнерскі штаб. Нават у няўдалых таварыскіх гульнях якасць нашага футбола нядрэнная.

– Першыя матчы пройдуць у кубку з «Іслаччу». Вы разглядаеце іх як чарговы этап падрыхтоўкі да чэмпіянату ці бітвы за трафей?

– Кубак краіны – гэта самабытны турнір, які ўсе хочуць выйграць. Мы не фаварыты розыгрышу, але імкнуцца да поспеху будзем. І ўвогуле я лічу, што бязглузда выходзіць на поле і не ставіць пры гэтым самыя высокія мэты, – сказаў Паўлаў.