Усе навіны

Мбапэ на вячэры з Макронам і эмірам Катара сказаў, што яшчэ не дамовіўся з «Рэалам»

28 лютага, 18:28

Форвард «ПСЖ» Кіліян Мбапэ ўчора, 27 лютага, у Елісейскім палацы правёў сустрэчу з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і эмірам Катара Тамімам бін Хамадам Аль Тані, паведамляе RMC Sport.

Падчас вячэры нападаючы не пазбягаў пытанняў сваёй будучыні і магчымага сыходу ў «Рэал». Мбапе сказаў сваім суразмоўцам, што яшчэ не дамовіўся з мадрыдскім клубам.

Адзначаецца, што эмір Катара пажадаў яму ўдачы. Макрон жа сказаў 25-гадоваму французу: «Ты зноў уцягнеш нас у непрыемнасці». Кантэкст гэтай фразы невядомы.

Раней была інфармацыя, што Мбапе падпісаў кантракт з «Рэалам».

У гэтым сезоне Мбапэ вызначыўся 32 галамі і 7 асістамі ў 32 матчах за «ПСЖ».