Усе навіны

Дэку: «Зараз не так шмат даступных буйных трэнераў»

29 лютага, 14:17

Спартыўны дырэктар «Барселоны» Дэку пракаментаваў пошукі клубам новага галоўнага трэнера.

«Для таго, каб запрасіць коуча, трэба ведаць, што нам трэба і якія фінансавыя ўмовы мы маем, што можам зрабіць. Трэба прымаць да ўвагі гульцоў, кантракты...

Прызначэнне новага адмыслоўца залежыць ад шматлікіх рэчаў. Зараз не так шмат даступных буйных трэнераў. Мы будзем рабіць крокі, каб прыйсці да правільнага рашэння», – сказаў Дэку.

Хаві пакіне каманду ў канцы сезона. Зараз каталонцы ідуць трэцімі ў Ла Лізе, табліца тут.